Арганізатары абвясцілі журы прэміі “Дэбют”


Сёлета ў склад журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўвайшлі 7 чалавек.

Сёлета ў склад журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўвайшлі 7 чалавек:

Уладзімір Арлоў — паэт, празаік, гісторык
Павел Бераговіч — старшыня фонду “Вяртанне”, фундатар прэміі
Алена Гушча — чытачка, каардынатарка працы з чытацкім меркаваннем
Марына Запартыка — загадчыца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча
Кацярына Маціеўская — перакладчыца, лаўрэатка прэміі “Дэбют” у 2013 годзе
Уладзь Лянкевіч — паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі “Дэбют” у 2013 годзе
Алесь Пашкевіч — празаік, доктар філалагічных навук

Нагадваем, што прыём кніг на конкурс працягваецца да 15 лютага. Падаць кнігу можна праз форму. Нагадваем, што да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца дэбютныя кнігі, аўтарам ці перакладчыкам якіх было не больш за 35 гадоў на момант выдання кнігі. Заяўку можна таксама даслаць на электронную скрыню [email protected] альбо на паштовы адрас: 220050, Мінск, п/с 218.

Поўны спіс намінатаў на прэмію будзе абвешчаны ў другой палове лютага.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская і інш.