31 студзеня — дзень нараджэння і прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча


На вечарыне адбудзецца прэзентацыя рамана "Дзеці Аліндаркі", святкаванне дня нараджэння Альгерда Бахарэвіча, паказ спектакля "Бог ня роўна delete", адкрыццё персанальнай палічкі Альгерда Бахарэвіча, а таксама выступы і віншаванні ад знаных літаратараў.

31 студзеня а 18.00 у Кнігарні “ЛогвінаЎ”:
– прэзентацыя рамана “Дзеці Аліндаркі”, кнігі пра беларускамоўных дзяцей, якія заблукалі ў цёмным лесе, і добрага Доктара, які хацеў іх уратаваць;
– дзень нараджэння Альгерда Бахарэвіча;
– выступы і віншаванні Валянціна Акудовіча, Уладзімера Арлова, Змітра Вішнёва, Адама Глобуса, Максіма Жбанкова, Сяргея Календы, Паўла Касцюкевіча, Ганны Кісліцынай, Марыі Мартысевіч, Сержа Мінскевіча, Андрэя Хадановіча;
– спектакль “Бог ня роўна delete“ паводле Францішка Багушэвіча з удзелам Юлі Цімафеевай і Альгерда Бахарэвіча;
– адкрыццё персанальнай палічкі Альгерда Бахарэвіча, на якой будзе прадстаўленая поўная бібліяграфія пісьменніка, а таксама рэдкія выданні і артэфакты, звязаныя з яго творчасцю;
– адказы на пытанні.

Праспект Незалежнасці, 37а.
Уваход вольны!