» » ПЭН абураны варварскім нападам на французскі сатырычны часопіс Charlie Hebdo

ПЭН абураны варварскім нападам на французскі сатырычны часопіс Charlie Hebdo


Міжнародны ПЭН-клуб і ПЭН-цэнтры па ўсім свеце, у тым ліку Беларускі ПЭН-цэнтр, асуджаюць беспрэцэдэнтны напад на офіс французскага выдання Charlie Hebdo ў Парыжы, падчас якога 12 чалавек загінулі і 10 атрымалі раненні.

Журналісты, рэдактары, пісьменнікі, карыкатурысты і перакладчыкі не ўпершыню церпяць за выказванне меркаванняў, якія могуць абразіць, абурыць або шакіраваць пэўныя слаі грамадства. Аднак e Еўропе ніколі не было нападу такога маштабу. Не можа быць ніякага апраўдання выкарыстанню гвалту дзеля падаўлення або запалохвання тых, хто выказвае свае меркаванні, незалежна ад таго, наколькі абражальнымі могуць быць гэтыя погляды.

Ва ўмовах такога гвалту ўсе урады і рэлігійныя лідары мусяць умацоўваць сваю прыхільнасць свабодзе прэсы і абароне свабоды выказвання меркаванняў у якасці аднаго з асноўных правоў чалавека. Гэты напад павінен быць расследаваны — неадкладна і справядліва, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі; а вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці.

Прэзідэнт Міжнароднага ПЭН-клуба Джон Ролстан Сол адзначыў: “ПЭН усхваляваны жорсткім нападам на Charlie Hebdo. Сёння ўся сям’я ПЭН салідарная з журналістамі ў Францыі і іншых краінах, якія ўсё больш і больш церпяць за ажыццяўленне свайго права на свабоду выказвання меркаванняў”.