» » Фестываль незалежнай беларускай культуры распачынаецца ў Вроцлаве

Фестываль незалежнай беларускай культуры распачынаецца ў Вроцлаве


Фестываль, які праходзіць сёлета з 20 па 23 лістапада ў Вроцлаве, прадставіць творы вядомых мастакоў, цікавыя дэбаты і палітычныя дыскусіі пра лёс беларусаў.

20 лістапада, чацвер

18.00 — Dom Miedziorytnika, ul. Mikołaja 1
Адкрыццё выставы карцін Андруся Такінданга і сустрэча з аўтарам — знакамітым мастаком, карыкатурыстам, кампазітарам, музыкам і вакалістам гурта "Рэха". Упершыню ў Польшчы будзе выстаўленая серыя "Магічная мапа".

21 лістапада, пятніца

14.30 — інфармацыйнае бюро Еўрапейскага парламента, ul. Widok 10
Сустрэча-дыскусія «Вопыт мінулага — урок для сучаснасці? Абмен вопытам паміж пакаленнямі ў галіне правоў чалавека", з удзелам Аляксандра Мілінкевіча, Іны Кулей, Максіма Жбанкова.

16.30 — Інфармацыйнае бюро Еўрапейскага парламента, ul. Widok 10
Адкрыццё фотавыставы Андрэя Дубініна "Лісты: мужнасць і боль"

22 лістапада, субота

16.00 — Фестывальнае бюро IMPART 2016, ul. Mazowiecka 17
Вечарына сучаснай беларускай паэзіі з удзелам Уладзімера Арлова, Андрэя Хадановіча, Таццяны Нядбай, Лявона Баршчэўскага.

18.00 — Фестывальнае бюро IMPART 2016, ul. Mazowiecka 17
Спектакль "Чарнобыль" тэатра "Крылы Халопа"
Дакументальны тэатр "Крылы Халопа" працуе ў жанры, які спалучае ў сабе элементы мастацтва і крытычнага сацыяльнага аналізу, і даносіць голас маладога пакалення. Яго задача — абудзіць грамадскую свядомасць і пераканаць людзей паразмаўляць пра праблему, якая, нягледзячы на 28-гадовую даўніну, да гэтага часу ўплывае на жыццё людзей у Беларусі.

23 лістапада, нядзеля

19.00 Музычны клуб "Stary Klasztor". ul. Purkyniego 1
Фальклорная вечарына з гуртом "Рэха"
Песні "Рэха" спалучаюць у сабе фальклор, рок і кабарэ і ўяўляюць сабой унікальныя музычныя творы.

Запрашаем да ўдзелу!