» » Працягваецца прыём твораў на Прэмію імя Францішка Аляхновіча

Працягваецца прыём твораў на Прэмію імя Францішка Аляхновіча


Прэмія імя Францішка Аляхновіча ўручаецца за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.

Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, ніякімі патрабаваннямі не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, гэтак і ў рукапісах, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу году. Права намінацыі маюць таксама ўсе сябры Беларускага ПЭН-цэнтра.

Журы вызначае пераможцу і абвяшчае вынікі 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.

Дасылайце творы на адрас [email protected] і [email protected] да 1 снежня 2014 года.

Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але маюць спадзеў, што яна як найхутчэй страціць сваю актуальнасць.

Цырымонія ганаравання першых лаўрэатаў Прэміі імя Францішка Аляхновіча адбылася ў Мінску 10 снежня 2013 года, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Намінантамі сталі Анатоль Лябедзька, Алесь Бяляцкі, Юры Бандажэўскі, Павал Севярынец, Алесь Кіркевіч. Галоўную ўзнагароду атрымаў Ігар Аліневіч (кніга "Еду в Магадан", 2013).