29 верасня адбудзецца прэзентацыя кнігі Адама Глобуса


Адам Глобус святкуе сваё 56-годдзе прэзентацыяй «Апавяданняў розных гадоў» і адкрыццём выставы «Жывапіс словамі».

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і кнігарня «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) праводзяць прэзентацыю кнігі Адама Глобуса «Апавяданні розных гадоў» і адкрыццё выставы «Жывапіс словамі».

Будуць спевы Касі Камоцкай, урачыстае адкрыццё персанальнай палічкі.

Нагадаем, таксама 29 верасня Адам Глобус святкуе свой дзень нараджэння.

Пачатак а 17:30. Уваход вольны.

Запрашаем!