» » Прэзентацыя новага навучальнага года ў Беларускім Калегіюме

Прэзентацыя новага навучальнага года ў Беларускім Калегіюме


26 верасня ў галерэі “Ў” адбудзецца прэзентацыя новага навучальнага года ў Беларускім Калегіюме.

У праграме:
- бліц-лекцыя Ігара Бабкова "Уводзіны ў Беларускі Калегіюм";
- выступы кіраўнікоў праекту Ірыны Дубянецкай і Андрэя Казакевіча, куратараў спецыялізацый Валянціна Акудовіча, Максіма Жбанкова і Аляксея Ластоўскага;
- прэзентацыя аўтарскіх майстэрняў Андрэя Хадановіча і Андрэя Лянкевіча;
- студэнты ды выпускнікі БК са сваімі праектамі;
- паэтычны марафон;
- конкурс на лепшы слоган БК;
- нефармальная камунікацыя з выкладчыкамі.

Будуць працаваць кніжны шапік, выстава інтэлектуальных дасягненняў і інфармацыйная пляцоўка для будучых навучэнцаў.
Пры канцы мае адбыцца канцэрт слухачкі БК Паліны Рэспублікі.

Пачатак а 18.30.
Уваход вольны.

Падзея на Facebook