» » Новыя пасведчанні для сябраў ПЭНа

Новыя пасведчанні для сябраў ПЭНа


Рады паведаміць, што нарэшце гатовыя новыя пасведчанні сябраў Беларускага ПЭН-цэнтра!

Вы можаце забраць іх у нашым офісе (г. Мінск, Залатая Горка, 2-101) у працоўныя дні з 11-й да 16-й гадзіны. Або звяжыцеся з намі праз e-mail: [email protected] або тэлефон +375 17 284 88 34, +375 29 55 222 51.

А калі вы таксама хацелі папоўніць бібліятэку ПЭНа сваімі кнігамі, то гэта выдатная магчымасць сумясціць дзве карысныя справы.

Чакаем вас!