» » ПЭН шукае кнігі для сваёй бібліятэкі

ПЭН шукае кнігі для сваёй бібліятэкі


Намаганнямі Ціхана Чарнякевіча ў Беларускага ПЭН-цэнтра цяпер з'явілася ўласная бібліятэка. Запрашаем у наш офіс азнаёміцца з ёю!


Але для папаўнення нашых палічак мы шукаем шэраг кніг. Калі вы можаце нейкімі з іх падзяліцца з намі, тэлефануйце на нумар +375 17 284-88-34 альбо пішыце на адрас [email protected] Загадзя дзякуем!




Азёрная школа паэзіі. Конкурс маладых літаратараў імя М.Танка. — Мінск: "Логвінаў", 2014

Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: "Звязда", 2013

Альгерд Бахарэвіч "Гамбурскі рахунак Бахарэвіча". — Мінск: Логвінаў, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, серыя Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе)

Андрэй Адамовіч. Дзень паэзіі смерці дзень. — Мінск: "Логвінаў", 2012

ПЭН шукае кнігі для сваёй бібліятэкі


Андрэй Пакроўскі. Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза. Серыя "Пункт адліку" Саюза беларускіх пісьменнікаў — Мінск: "Логвінаў", 2012

Анка Упала. Дрэва Энталіпт. Серыя "Пункт адліку" Саюза беларускіх пісьменнікаў — Мінск: "Логвінаў", 2012

Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: "Логвінаў", 2013

Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: "Полацкае ляда", 2013

Віталь Рыжкоў. Дзверы, замкнёныя на ключы — Мінск: "Логвінаў", 2011

Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне Серыя "Пункт адліку" Саюза беларускіх пісьменнікаў — Мінск: "Логвінаў", 2013

Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: "Логвінаў", 2013

Катерина Зыкова. Объяснительная Серыя "Пункт адліку" Саюза беларускіх пісьменнікаў. — Мінск: "Логвінаў", 2012

Кирилл Дубовский. Хороший роман Серыя "Пункт адліку" Саюза беларускіх пісьменнікаў. — Мінск: "Логвінаў", 2012

Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца. Серыя "Пункт адліку" Саюза беларускіх пісьменнікаў — Мінск: "Кнігазбор", 2013

Людміла Рублеўская "Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега" — Мінск: Рэдакцыя газеты "Звязда".

Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: "Мастацкая літаратура", 2013

Максім Танк. Абвяржэнне. — Мінск: "Логвінаў", 2012

Наста Манцэвіч. Птушкі Серыя "Пункт адліку" Саюза беларускіх пісьменнікаў. — Мінск: "Логвінаў", 2012

Святая праўда ды іншыя казкі. Конкурс маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана. — Мінск: "Логвінаў", 2009

Сяргей Балахонаў "Зямля пад крыламі Фенікса (Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі)". — Мінск: Логвінаў, 2012

Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: "Мастацкая літаратура", 2013.

Таня Скарынкина. Книга для чтения вне помещений и в помещениях. Серыя "Пункт адліку" Саюза беларускіх пісьменнікаў. — Мінск: "Кнігазбор", 2013

Уладзімір Някляеў "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без (Менскі раман)". — Мінск: Паперус;

Формула кахання. Конкурс маладых літаратараў імя Ф. Петраркі. — Мінск: "Логвінаў", 2005

Эрык-Эманюэль Шміт. Евангелле паводле Пілата (пераклаў Андрэй Хадановіч). — Мінск: Зміцер Колас, 2012

Юры Станкевіч "Шал" — Мінск: Галіяфы, серыя "Другі фронт мастацтваў", 2012



І слоўнікі:

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах, шасці кнігах

Русско-белорусский словарь: В 3 т. под ред. Я. Коласа, К. Крапивы, П. Глебки

Расійска-беларускі слоўнік С. Некрашэвіча і М. Байкова