» » Дыскусія "Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?"

Дыскусія "Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?"


У ёй возьмуць удзел:

- Павал Анціпаў (намеснік старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру, празаік)
- Севярын Квяткоўскі (літаратар, публіцыст)
- Лідзія Міхеева (сацыёлаг, даследчыца сацыяльнай культуры)
- Алесь Плотка (паэт, менеджар культурніцкіх праектаў),
- Саша Раманава (журналістка, рэдактарка партала kyky.org)
Мадэратарка Таня Арцімовіч


У пачатку чэрвеня адбылося ўручэнне III Літаратурнай Прэміі імя Ежы Гедройца. Прэмія, як вядома, заснаваная для прасоўвання і падтрымкі беларускай літаратуры. Ці атрымалася за гады існавання прэміі павялічыць прысутнасць белліту на кніжным рынку?

З аднаго боку, з’яўленне прэміі відавочна паўплывала на колькасць новых кніг па-беларуску: актыўна сталі пісацца рэцэнзіі, ладзіцца сустрэчы з аўтарамі. Аднак Лідзія Міхеева, праманіторыўшы прысутнасць кніг-пераможцаў у дзяржаўных крамах, канстатавала фактычную іх адсутнасць і ўвогуле няведанне прадаўцоў пра такую прэмію. Севярын Квяткоўскі, у процівагу, раіць не забывацца на кантэкст, у якім вымушаная існаваць беларуская, асабліва незалежная, літаратура. А менавіта, “дзяржава жыве паралельным людзям светам, таму шукаць кнігі Гедройца ў дзяржаўных кнігарнях і рабіць якія-кольвек высновы проста недарэчна”.

Тым не менш, чаму ўсё ж найбуйнейшая літаратурная прэмія прайшла па-за ўвагаю масавых мэдыяў і не атрымала розгаласу? Ці можна назваць прычынаю такой няўвагі толькі тыя ўмовы, у якіх існуе незалежная літаратура? Ці ўсё магчымае робіцца для таго, каб набліжаць кнігі намінантаў прэміі да масавага чытача?

Запрашаем усіх зацікаўленых 8 ліпеня а 19-й гадзіне ў кнігарню "логвінаЎ"!