Судная пятніца з Гедройцам


Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і кнігарня "логвінаЎ" працягваюць знаёміць чытачоў з кнігамі доўгага ліста прэміі Гедройца. У пятніцу 16 траўня ў 20:00 нас чакае апошняя пятнічная вечарына з Гедройцам.

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і кнігарня “логвінаЎ” працягваюць знаёміць чытачоў з кнігамі доўгага ліста прэміі Гедройца. У пятніцу 16 траўня ў 20:00 нас чакае апошняя пятнічная вечарына з Гедройцам.

У гэты вечар у кнігарні:

Алена Брава і яе кніга “Дараванне. Прощение. Vergebung”
Анатоль Івашчанка прадставіць кнігу Сяргея Дубаўца “Errata”
Вячаслаў Ракіцкі прадставіць кнігу Аляксандра Лукашука “Зкімбы-зымбы”

Вядоўца — Альгерд Бахарэвіч.

У канцы вечарыны будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі, куды ўвойдуць 6 кніг-фіналістаў. Нагадваем, што сёлета ў доўгі спіс увайшлі наступныя аўтары і творы:

1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.

2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.

4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”, 2013.

5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.

10. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

11. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”, 2013.

12. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца будзе ўручацца сёлета трэці раз. Папярэднімі лаўрэатамі зрабіліся Павел Касцюкевіч (за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”) і Уладзімір Някляеў (за раман “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”). Галоўны прыз прэміі — чэк на суму 10 000 еўра ад “Ідэя Банк”.