Бяляцкі і Матвейчык — лаўрэаты прэміяў ПЭН-цэнтра


Беларускі ПЭН-цэнтр уручыў свае штогадовыя прэміі. Лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча сёлета зрабіўся Алесь Бяляцкі, лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча — Дзмітрый Матвейчык.

Беларускі ПЭН-цэнтр уручыў свае штогадовыя прэміі. Лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча зрабіўся Алесь Бяляцкі, лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча — Дзмітрый Матвейчык.

Уручэнне адбывалася ў кнігарні “ловгінаЎ”. На цырымоніі выступілі Наталля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, які атрымаў прэмію за кнігу “Асвечаныя беларушчынай” (Вільня), лаўрэат прэміі Багушэвіча Дзмітрый Матвейчык, уганараваны за кнігу “Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў” (Мінск, “Медысонт”), дачка Алеся Адамовіча Наталля Пінчук, а таксама Уладзімір Арлоў. Вёў цырымонію старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч.