Сустрэча камітэта “Пісьменнікі за мір” у Славеніі


З 7 па 10 траўня ў г. Блед (Славенія) праходзіць 46-я Міжнародная сустрэча пісьменнікаў. Сустрэча арганізаваная камітэтам “Пісьменнікі за мір” (Writers for Peace Committee) Міжнароднага ПЭН-клуба.

З 7 па 10 траўня ў г. Блед (Славенія) праходзіць 46-я Міжнародная сустрэча пісьменнікаў. Сустрэча арганізаваная камітэтам “Пісьменнікі за мір” (Writers for Peace Committee) Міжнароднага ПЭН-клуба.

Такія сустрэчы праводзяцца ПЭН-клубам штогод для таго, каб сабраць пісьменнікаў і прадстаўнікоў камітэта з розных кантынентаў і абмеркаваць сітуацыю ў свеце. Сёлета асаблівая ўвага ўдзельнікаў сустрэчы аддадзеная падзеям расійска-украінскага канфлікту. На сустрэчы прысутнічаюць прадстаўнікі Рускага і Украінскага ПЭН-цэнтраў, і камітэт плануе засяродзіцца на пошуку шляхоў, як захаваць мір і салідарнасць паміж пісьменнікамі, якія церпяць у выніку канфлікту.

“Мы звяртаемся да ўсіх бакоў з заклікам спыніць жорсткасць і ваеннае ўмяшальніцтва. Мы заклікаем паважаць тэрытарыяльнае адзінства і незалежнасць Украіны, права ўкраінцаў самім вырашаць сваю будучыню. За заклікаем шанаваць свабоду выказвання ўсіх жыхароў Украіны і грамадзянаў іншых краін”, — сказаў у сваім выступе славенскі пісьменнік Тоне Першак, старшыня камітэта “Пісьменнікі за мір” Міжнароднага ПЭН-клуба.

У межах сустрэчы праходзіць літаратурная канферэнцыя “Бывай, зброя!”, прысвечаная 100-годдзю з пачатку Першай сусветнай вайны, а таксама шэраг літаратурных чытанняў у розных гарадах Славеніі.