Пятніцы з Гедройцам: вялікае намесніцтва


Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і кнігарня "логвінаЎ" працягваюць знаёміць чытачоў з аўтарамі доўгага ліста прэміі Гедройца.

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і кнігарня “логвінаЎ” працягваюць знаёміць чытачоў з аўтарамі доўгага ліста прэміі Гедройца.

У пятніцу 25 красавіка ў кнігарні логвінаЎ — вялікае намесніцтва! Уладзімір Арлоў прадставіць кнігу Вінцэся Мудрова “Багун”, Максім Клімковіч прадставіць кнігу Уладзіслава Ахроменкі “Музы і свінні” і ад імені Кацярыны Оаро і “Сарочага радыё” выступіць Зміцер Дзядзенка. Вядоўца — Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-ай гадзіне.

Плануецца, што на “Пятніцах з Гедройцам” будуць прадстаўленыя кнігі ўсіх 12 фіналістаў прэміі. Сёлета ў доўгі спіс увайшлі наступныя аўтары і творы:

1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.

2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.

4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”, 2013.

5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.

10. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

11. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”, 2013.

12. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца будзе ўручацца сёлета трэці раз. Папярэднімі лаўрэатамі зрабіліся Павел Касцюкевіч (за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”) і Уладзімір Някляеў (за раман “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”). Галоўны прыз прэміі — чэк на суму 10 000 еўра ад “Ідэя Банк”.