Пошук

Вызначаныя пераможцы конкурсу Бабарэкі


Журы конкурсу крытыкаў імя Адама Бабарэкі выставіла адзнакі ўдзельнікам.

Журы конкурсу крытыкаў імя Адама Бабарэкі выставіла адзнакі ўдзельнікам.

Маем гонар пазнаёміць вас са спісам пераможцаў конкурсу:

Міхал Бараноўскі
Марына Весялуха
Лілія Верхавенская і Аляксей Карамазаў
Маргарыта Дзяхцяр
Марыя Дуброўская
Андрэй Дудко
Аляксандра Лапіцкая
Яна Ліўшыц
Кацярына Рускевіч
Аляксей Чубат

Склад журы: Таццяна Заміроўская, Ганна Кісліцына, Марыя Мартысевіч, Аляксандр Фядута і
Ганна Янкута.

Арганізатары конкурсу (Беларускі ПЭН-цэнтр і сайт bookster, пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў) прынялі рашэнне не вызначаць пераможцаў у асобных намінацыях. Пераможцы запрошаныя на семінар, прысвечаны пытанням літаратурнай крытыкі. Майстар-класы семінара будуць праходзіць на пачатку траўня ў Мінску, у праграму ўключаныя сустрэчы з крытыкамі з Беларусі (Віктар Жыбуль, Ганна Кісліцына, Марыя Мартысевіч, Ціхан Чарнякевіч і інш.), Расіі (Даніла Давыдаў), Украіны (Юры Валадарскі), Чэхіі (Марцін Путна) і Швецыі (Інга-Ліна Ліндквіст), знаёмства з маладымі літаратарамі, паездка на радзіму Адама Бабарэкі. Таксама падчас семінара вырашыцца лёс галоўнага прыза конкурсу крытыкаў імя Адама Бабарэкі — двухтыднёвага побыту ў Вільні ў рамках праграмы “Рэзідэнцыя маладога літаратара”.