» » Рэцэнзіі на кнігі з доўгага спісу прэміі Гедройца

Рэцэнзіі на кнігі з доўгага спісу прэміі Гедройца


На сайце Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца пачалі з’яўляцца рэцэнзіі на кнігі з доўгага спісу прэміі.

Першая рэцэнзія “Батлейка і яе музы”, напісаная Ганнай Янкута, прысвечаная кнізе Уладзіслава Ахроменкі “Музы і свінні”. У найбліжэйшыя тыдні на сайце з’явяцца рэцэнзіі ад крытыкаў Марыі Мартысевіч, Ганны Кісліцынай, Паўла Абрамовіча, Лідзіі Міхеевай, Ірыны Шаўляковай, Кацярыны Маціеўскай, Марыны Весялухі і інш. Плануецца, што да абвяшчэння кароткага спісу на сайце будуць размешчаныя рэцэнзіі на ўсе 12 кніг-намінантаў:

1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.
2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.
4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.
10. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
11. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
12. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

Кароткі спіс будзе вызначаны ў сярэдзіне траўня.