Зварот Рускага ПЭН-цэнтра да літаратараў і журналістаў


Сёння, 3 сакавіка, у Міжнародны дзень пісьменніка, мы звяртаемся да калегаў: пісьменнікаў, журналістаў, блогераў.

Сёння, 3 сакавіка, у Міжнародны дзень пісьменніка, мы звяртаемся да калегаў: пісьменнікаў, журналістаў, блогераў.

У наш час, асабліва ў гэтыя дні, калі палітычная сітуацыя ў любы момант можа ператварыцца ў грамадзянскую вайну на Украіне, вайну паміж Украінай і Расіяй, вайну ў цэнтры Еўропы, калі нарастае агрэсія ў стасунках паміж народамі, дзяржавамі, асобамі, — слова, прамоўленае з экрана і трыбуны, надрукаванае ў газеце і запушчанае ў інтэрнэт, набывае выключную сілу. Яно можа зрабіцца сродкам маніпуляцыі грамадскім меркаваннем, падмены інфармацыі прапагандай, распальваць нянавісць, памнажаць ману, а можа абуджаць у людзях розум і сумленне, служыць праўдзе і ўзаемаразуменню.

Каму, як не нам, ведаць, што ў крытычныя моманты слова робіцца зброяй смяротнай сілай.

У гісторыі нашай краіны занадта шмат прыкладаў таго, як дзяржаўная прапаганда атручвала і разбэшчвала розумы. Вынікам гэтага была гібель мільёнаў нашых суайчыннікаў і жыхароў суседніх краінаў.

Цяпер такая небяспека з’яўляецца зноў. Мы назіраем найвастрэйшы паняткавы крызіс, падобны да таго, які апісаў Оруэлам: сэнс словаў “мір” і “вайна”, “фашызм” і “дэмакратыя”, “абарона” і “ўварванне” бессаромна скажаецца.

Мана надае беззаконным дзеянням бачанне закону. І кожны з нас прыватна адказны перад гісторыяй і перад самім сабой за тое, што ён піша і кажа.

3 сакавіка 2014 года