31 студзеня 2014

Трэці міжнародны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова пройдзе ў Мінску

13—16 лютага 2014 года ў Мінску адбудзецца Трэці міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Арганізатары фестывалю — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр.
30 студзеня 2014

Стаў вядомы склад журы прэміі “Дэбют”

Арганізатары прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча абвясцілі склад журы, якое сёлета будзе вызначаць найлепшыя дэбютныя працы ў намінацыях “Проза”, “Паэзія” і “Пераклад”.
29 студзеня 2014

Шорт-ліст прэміі “Дэбют” будзе абвешчаны ў сярэдзіне лютага

Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў — плануюць у сярэдзіне лютага абвясціць шорт-ліст намінантаў на прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.
27 студзеня 2014

У Вільні адкрылася Рэзідэнцыя маладога літаратара

Беларускі ПЭН-цэнтр рады паведаміць аб адкрыцці Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні. Праграма рэалізуецца пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні.
24 студзеня 2014

Стаў вядомы склад журы прэміі Гедройца 2014

Арганізатары прэміі абвясцілі склад журы, якое сёлета будзе вызначаць найлепшую празаічную кнігу года.
13 студзеня 2014

Конкурс Belarus in Focus’2013

Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю (Варшава) разам з Press Club Belarus і Press Club Polska запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе Belarus in Focus’2013. Беларускі ПЭН-цэнтр — адзін з інфармацыйных партнёраў конкурсу.
9 студзеня 2014

Перарэгістрацыя сябраў Беларускага ПЭН-цэнтра

Рада ПЭН-цэнтра прыняла рашэнне правесці перарэгістрацыю сябраў арганізацыі. Перарэгістрацыю плануецца правесці да 15 лютага 2014 года.