27 мая 2013

“Бітнікі шыбаў” — новы нумар часопіса “ПрайдзіСвет”

Пабачыў свет новы нумар часопіса перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет".
20 мая 2013

Новую кнігу Віялеты Пачкоўскай прэзентуюць 28 траўня

28 траўня (аўторак) у кнігарні “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Віялеты Пачкоўскай “Арэхападзенне”. Кніга выйшла ў серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.
22 сакавіка 2013

“Дэбютанты” года: Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова і Ганна Янкута

21 сакавіка, у Сусветны дзень паэзіі, у мінскай галерэі “Ў” адбылося ўручэнне літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Прэмія праводзіцца ўжо трэці год запар традыцыйна ў трох намінацыях: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Арганізатарамі прэміі выступілі Беларускі ПЭН-Цэнтр і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
1 сакавіка 2013

Прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Уладзімір Някляеў

Сёння, 1 сакавіка, у канферэнцыйнай зале Princess гатэля Crowne Plaza абвясцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Яе другім лаўрэатам стаў Уладзімір Някляеў. Ён атрымае 115 мільёнаў рублёў за кнігу “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”.