» » Уручэнне прэміі імя Францішка Аляхновіча

Уручэнне прэміі імя Францішка Аляхновіча


Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 10 снежня ў 18.00 на сядзібе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). Уручэнне прымеркаванае да Міжнароднага дня правоў чалавека.

У склад журы літаратурнага конкурсу ўвайшлі перакладчык Лявон Баршчэўскі, дырэктар беларускай «Свабоды» Аляксандр Лукашук, паэт і былы палітвязень Уладзімір Някляеў, карэспандэнтка «Свабоды» Ганна Соўсь, літаратуразнаўца і былы палітвязень Аляксандр Фядута.

Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але маюць спадзеў, што яна як найхутчэй страціць сваю актуальнасць.