ПЭН » Заявы » Украінскаму ПЭН-клубу

Дарагія сябры!

У гэтыя пагрозлівыя, гістарычныя дні, калі можа вырашыцца будучыня не толькі Украіны, але і ўсёй Еўропы, іх палітычны і цывілізацыйны лад – мы з вамі, украінскімі інтэлектуаламі і абаронцамі правоў чалавека.

Мы з украінскай моладдзю, смеласць і грамадзянская мудрасць якой супрацьпастаўленыя пагрозе пустаты і хаосу, як і пагрозе страты суверэнітэту.

Сёння і ў будучыні – мы з вольнай, дэмакратычнай, годнай Украінай, што нароўні з іншымі краінамі стварае цывілізацыйны, гаспадарчы і палітычны лад аб’яднанай Еўропы.

Сэрцам і думкамі мы з вамі, тымі, хто вырашае цяпер і нашую будучыню.

АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ
Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра

ГЕРКУС КУНЧУС
Старшыня Літоўскага ПЭН-клуба

АДАМ ПАМОРСКІ
Старшыня Польскага ПЭН-клуба



to_ukranian_pen.pdf [55.23 Kb] (cкачиваний: 14)

Вроцлаў, 28 лістапада 2013