» » Нямецкі ПЭН-цэнтр заступіўся за Логвінава

Нямецкі ПЭН-цэнтр заступіўся за Логвінава


Фотa: lit-bel.org Каля 60 нямецкамоўных пісьменнікаў, крытыкаў і выдаўцоў, уключаючы лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі Гюнтэра Граса і Эльфрыду Елінэк, падпісаліся пад адкрытым лістом нямецкага ПЭН-цэнтра Міністру інфармацыі Беларусі Алегу Праляскоўскаму з пратэстам супраць пазбаўленьня ліцэнзіі выдавецтва Ігара Логвінава.

«Мы лічым, што ваша рашэнне мае палітычны матыў — прымусіць замаўчаць вельмі творчага і важнага выдаўца. Выдавецтва «Логвінаў» сваёй працай на карысць беларускай літаратуры ўносіць важны ўклад у беларускую культуру і яе міжнароднае ўспрыманне.

Выдавецтва «Логвінаў» прэзэнтуе багатую і разнастайную культурную спадчыну беларускай гісторыі, якая з'яўляецца неад'емнай часткай еўрапейскай традыцыі. Мы настойліва рэкамэндуем вам адклікаць гэтае неабгрунтаванае ануляванне ліцэнзіі. Мы будзем пільна сачыць за разьвіццём гэтай справы і выказваем безагаворачную салідарнасць з нашым калегам Ігарам Логвінавым» — напісалі ў адкрытым лісце прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт нямецкага ПЭН-цэнтра, Ёсэф Гаслінгер і Саша Фойхерт.