» » Вызвалены палітвязень Павел Севярынец

Вызвалены палітвязень Павел Севярынец


Фотa: Радыё Свабода 19 кастрычніка выйшаў на волю беларускі палітык і публіцыст, адзін з заснавальнікаў “Маладога Фронту”, сябар Беларускага ПЭН-цэнтра Павел Севярынец.

Быў узяты пад варту з 20 снежня 2010 года, асуджаны 16 траўня 2011 года судом Заводскага раёна г. Мінск па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх) да 3 гадоў абмежавання волі. Знаходзіўся ў ПУАТ-7 в. Куплін.