28 кастрычніка 2013

Нямецкі ПЭН-цэнтр заступіўся за Логвінава

Каля 60 нямецкамоўных пісьменнікаў, крытыкаў і выдаўцоў, уключаючы лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі Гюнтэра Граса і Эльфрыду Елінэк, падпісаліся пад адкрытым лістом нямецкага ПЭН-цэнтра Міністру інфармацыі Беларусі Алегу Праляскоўскаму з пратэстам супраць пазбаўленьня ліцэнзіі выдавецтва Ігара Логвінава.
19 кастрычніка 2013

Вызвалены палітвязень Павел Севярынец

19 кастрычніка выйшаў на волю беларускі палітык і публіцыст, адзін з заснавальнікаў “Маладога Фронту”, сябар Беларускага ПЭН-цэнтра Павел Севярынец.
11 кастрычніка 2013

11 кастрычніка 2013 г.

Як нам стала вядома, рашэннем Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь адклікана ліцэнзія выдаўца І.П.Логвінава, выдадзеная яму 8 красавіка 2009 года. На наш погляд, гэтае рашэнне не было бесстароннім і не мела дастатковых прававых падстаў, перш за ўсё ў сувязі з тым, што выдавец І.П.Логвінаў не быў папярэджаны аб месцы і парадку разгляду гэтага пытання, не атрымаў магчымасці пазнаёміцца з сутнасцю прад’яўленых да выдаўца прэтэнзій і, адпаведна, даць тлумачэнні па сутнасці справы.
8 кастрычніка 2013

Ірына Халіп і Том Стопард падзялілі брытанскую прэмію ПЭН-клуба / Пінтэра

Драматург Том Стопард атрымаў сёлета прэмію Пінтэра ў Брытанскай бібліятэцы ў Лондане. Пра перамогу Стопарда было вядома некалькі дзён таму, але тое, што беларуская журналістка Ірыну Халіп стала суатрымальніцай пісьменніцкай узнагароды за мужнасць, абвясцілі толькі сёння.
3 кастрычніка 2013

Памёр Норберт Рандаў

Нямецкі славіст, перакладчык Быкава і Гарэцкага, ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Норберт Рандаў пайшоў з жыцця 1 кастрычніка.