Алесь Бяляцкі на кангрэсе Міжнароднага ПЭН-клуба


Алесь Бяляцкі абраны сімвалічным прадстаўніком пісьменнікаў у зняволенні на кангрэсе Міжнароднага ПЭН-клуба.

Алесь Бяляцкі абраны сімвалічным прадстаўніком пісьменнікаў у зняволенні на кангрэсе Міжнароднага ПЭН-клуба.

Сёлетні кангрэс Міжнароднага ПЭН-клуба адбудзецца ў Ісландыі 9-12 верасня. На кожным кангрэсе абіраецца адзін пісьменнік у зняволенні, які робіцца сімвалічнай фігурай міжнароднай сустрэчы. Пустое крэсла, на якім мусіў бы сядзець гэты пісьменнік, нагадвае пра яго адсутнасць, зняволенне і немагчымасць камунікаваць з калегамі. Менавіта такім сімвалічным прадстаўніком пісьменнікаў у зняволенні сёлета абраны беларускі пісьменнік і праваабаронца Алесь Бяляцкі.

На кангрэсе плануецца падпісаць адкрыты калектыўны ліст ад прэзідэнтаў еўрапейскіх ПЭН-клубаў з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага.