30 верасня 2013

Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію Вацлава Гавэла

Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы абвясціў Алеся Бяляцкага лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гавэла на восеньскай сесіі ў Страсбургу.
24 верасня 2013

Ігар Бабкоў на Беларускім літаратурным радыё

На сайце Беларускага літаратурнага радыё з’явілася падборка твораў паэта і філосафа Ігара Бабкова.
20 верасня 2013

Адкрыўся новы набор у Беларускі Калегіум

Беларускі Калегіум прапануе дадатковае навучанне па шэрагу спецыялізацыяў.
11 верасня 2013

Вызначаныя пераможцы конкурсу “Экслібрыс” імя Янкі Маўра

10 верасня былі падведзеныя вынікі конкурсу “Экслібрыс” імя Янкі Маўра. Сябрам журы было вельмі няпроста вызначыцца з пераможцамі — сярод твораў, пададзеных на конкурс, былі і коміксы, і пераклады, і цэлыя праекты кніг.
11 верасня 2013

Павел Анціпаў на Беларускім літаратурным радыё

На Беларускім літаратурным радыё з'явіліся творы празаіка Паўла Анціпава ― пачатак няскончанага рамана, а таксама апавяданні “Счастливы одинаково” и “Птичкам”.
3 верасня 2013

“ПрайдзіСвет” абвяшчае шорт-ліст перакладчыцкай прэміі

Часопіс “ПрайдзіСвет” аб’яўляе адкрыццё чацвертага сезона перакладчыцкай прэміі і паведамляе, што сёлета яна будзе ўручацца 30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка, у мінскай кнігарні “логвінаЎ”. Пачатак у 19.00.
3 верасня 2013

Алесь Бяляцкі на кангрэсе Міжнароднага ПЭН-клуба

Алесь Бяляцкі абраны сімвалічным прадстаўніком пісьменнікаў у зняволенні на кангрэсе Міжнароднага ПЭН-клуба.
2 верасня 2013

Сярод трох намінантаў на прэмію Вацлава Гавэла па правах чалавека — Алесь Бяляцкі

Зняволены старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія) і Rights Defence Network (Кітай) з'яўляюцца трыма кандыдатамі на прэмію Вацлава Гавэла па правах чалавека.
1 верасня 2013

Новы сайт праекта “Lyrikline”

1 верасня ў 20:00 па беларускім часе (19:00 — па нямецкім) у Берліне пачнецца прэзентацыя новай версіі сайта www.lyrikline.org. За прэзентацыяй можна сачыць онлайн.
1 верасня 2013

Вера Бурлак чытае новыя вершы на Беларускім літаратурным радыё

На Беларускім літаратурным радыё пашырылася падборка вершаў Веры Бурлак.