Брыль і Строцаў на Беларускім літаратурным радыё


На сайце Беларускага літаратурнага радыё з'явіліся абнаўленні — вершы Антона Францішка Брыля і Дзмітрыя Строцава з аўдыёзапісамі.

На сайце Беларускага літаратурнага радыё з’явіліся абнаўленні — вершы Антона Францішка Брыля і Дзмітрыя Строцава з аўдыёзапісамі.

Падборка Брыля налічвае тры вершы — “Identité”, “Вігінтуна” і “Двор” (якога няма ў кнізе “Не ўпаў жолуд”), падборка Строцава — 18 вершаў і адзін відэазапіс.

На сённяшні дзень на сайце Беларускага літаратурнага радыё размешчаныя творы ў аўдыёзапісах больш як пяцідзесяці паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў.