Кірыла Анохін — восьмы аўтар “Пункта адліку”


У “Пункце адліку” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая дэбютная кніга. Восьмым па ліку маладым аўтарам зрабіўся Кірыла Анохін са зборнікам вершаў “Асцярожна, дрэвы зачыняюцца”. Кніга пабачыла свет у выдавецтве "Кнігазбор".

У “Пункце адліку” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая дэбютная кніга. Восьмым па ліку маладым аўтарам зрабіўся Кірыла Анохін са зборнікам вершаў “Асцярожна, дрэвы зачыняюцца”. Кніга пабачыла свет у выдавецтве “Кнігазбор”.

* * *

заблукалым дзіцём
шукаючы выйсце
са свайго лядашчага
лесу
ўжо чую
як асцярожна
зачыняюцца
дрэвы

З анатацыі да кнігі:

Аўтар гэтай кнігі нешматслоўны — ён піша не толькі вершы, але і маўчанне, у якім яны гучаць. Кірыла Анохін ведае, чым і як трэба пацерці старое, пакрытае іржой слова, каб яно ажыло і само здзівілася свайму новаму існаванню. «Асцярожна, дрэвы зачыняюцца» — гэта хутчэй заклік да ўваходу, чым перасцярога, бо нават сезонныя змены надвор’я тут робяцца цудам, які варта перажыць разам з аўтарам.

Пра аўтара:

Кірыла Анохін нарадзіўся ў 1987 годзе ў Мінску. У 2009 годзн скончыў гістарычны факультэт БДУ. Пераможца фестывалю аднаго верша (Мінск, 2011). Зацікаўленасці: верлібры, музыка, філасофія.