28 ліпеня 2013

Брыль і Строцаў на Беларускім літаратурным радыё

На сайце Беларускага літаратурнага радыё з'явіліся абнаўленні — вершы Антона Францішка Брыля і Дзмітрыя Строцава з аўдыёзапісамі.
24 ліпеня 2013

Ціхан Чарнякевіч — пра магчымых намінантаў на прэмію імя Францішка Аляхновіча

Розныя людзі, розныя кнігі, і толькі адна на ўсіх — турма.
22 ліпеня 2013

Кірыла Анохін — восьмы аўтар “Пункта адліку”

У “Пункце адліку” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая дэбютная кніга. Восьмым па ліку маладым аўтарам зрабіўся Кірыла Анохін са зборнікам вершаў “Асцярожна, дрэвы зачыняюцца”. Кніга пабачыла свет у выдавецтве "Кнігазбор".
15 ліпеня 2013

Злачынства здзейсненае: Новы зборнік дэтэктыўнага апавядання

У бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”, а таксама ў бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшаў зборнік дэтэктыўнага апавядання “Злачынства, сэр!” (выдавецтва “Кнігазбор”).
10 ліпеня 2013

Гедройцаўскія рэцэнзіі — у новым “Дзеяслове”

Выйшаў новы, 64-ты нумар часопіса “Дзеяслоў”. У часопісе сярод іншых матэрыялаў надрукаваныя рэцэнзіі на творы з сёлетняга шорт-ліста Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.
8 ліпеня 2013

У Мінску пройдзе фестываль “Вялікае Княста Паэзіі”

У сувязі са старшынствам Літоўскай Рэспублікі ў Еўрапейскім Саюзе Амбасада Літвы і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” запрашаюць на вечарыну Magnus Ducatus Poesis (Вялікае Княства Паэзіі), а таксама фотавыставу Альгімантаса Александравічуса “Водбліскі Вялікага княства”, якія пройдуць у галерэі “Ў” 11 ліпеня.