22 сакавіка 2013
“Дэбютанты” года: Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова і Ганна Янкута
21 сакавіка, у Сусветны дзень паэзіі, у мінскай галерэі “Ў” адбылося ўручэнне літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Прэмія праводзіцца ўжо трэці год запар традыцыйна ў трох намінацыях: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Арганізатарамі прэміі выступілі Беларускі ПЭН-Цэнтр і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
1 сакавіка 2013
Прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Уладзімір Някляеў
Сёння, 1 сакавіка, у канферэнцыйнай зале Princess гатэля Crowne Plaza абвясцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Яе другім лаўрэатам стаў Уладзімір Някляеў. Ён атрымае 115 мільёнаў рублёў за кнігу “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”.