Абвешчаны літаратурны конкурс “Экслібрыс” імя Янкі Маўра

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускі ПЭН-цэнтр з 1 студзеня 2013 года абвяшчаюць пра пачатак прыёму твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс” імя Янкі Маўра. У 2013 годзе споўніцца 130 гадоў з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка, а таму сёлета тэмай конкурсу абраная дзіцячая літаратура.

Да разгляду конкурснага журы будуць прымацца творы для дзяцей у наступных жанрах: проза (апавяданні, казкі і г.д.), паэзія (вершы, байкі і г.д.), п’есы, тэксты песень, коміксы, пераклады замежных дзіцячых твораў на беларускую мову.

Мовы для аўтарскіх тэкстаў: беларуская ці руская.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная:

* творам для падлеткаў;

* творам, у якіх апісаны цікавы сучасны вобраз героя/гераіні;

* творам з надзвычай арыгінальным сюжэтам;

* творам у незвычайных для беларускай літаратуры жанрах: комікс, графічны раман і г.д.;

* творам, якія пераасэнсоўваюць сюжэты і герояў класічных дзіцячых твораў.

Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі не старэйшыя за 40 гадоў.

Журы конкурсу:

Алена Масла;

Людміла Рублеўская;

Алесь Пашкевіч;

Пятро Васючэнка;

Серж Мінскевіч.

Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 жніўня 2013 на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць інфармацыя пра імя, прозвішча, дату нараджэння ўдзельнікаў, іх кантактныя нумары тэлефонаў і e-mail.

Па выніках літаратурнага конкурсу пройдзе вечарына ўзнагароджання, творы пераможцаў будуць надрукаваныя ў часопісе “Дзеяслоў” і газеце “Літаратурная Беларусь”, а іх саміх запросяць на літаратурны пленэр. Найлепшыя творы, дасланыя на конкурс, могуць выйсці асобнай кнігай.